Прэмія МФМ 2017

Прэмія МФМ 2017

Каманда МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ другі раз прэзентуе вынікі ПРЭМІІ БЮРО МФМ, аб’яўленай у 2016 годзе ў якасці штогадовага мерапрыемства, якое дапамагае фіксаваць значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі. З дапамогай экспертаў і лідараў думкі мы фармуем шорт-ліст і абвяшчаем пераможцаў у чатырох намінацыях, якія адлюстроўваюць розныя фарматы вытворчасці, аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфіі ў Беларусі. Мы спадзяёмся, што прэмія дае магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі тут і цяпер, як АРХІЎ БЮРО МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.

Працягваючы традыцыі ПРЭМІІ БЮРО МФМ, у пачатку 2018-га мы прапанавалі экспертнай радзе, што складаецца з неабыякавых да гэтага медыуму куратараў, аналітыкаў, фатографаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў галерэяў ды арт-цэнтраў, узгадаць публікацыі, выставы і значныя імёны мінулага года ды прапанаваць па 1–3 пазіцыі ў кожнай з намінацыяў:

– «Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)»;
– «Выстава / фотапраект года»;
– «Фатограф / аўтарскі праект года»;
– «Фотакуратар (куратарская група) года».

Для падвядзення вынікаў мы запрасілі падзяліцца сваім меркаваннем 58 экспертаў у галіне фатаграфіі і атрымалі адказы ад 26 з іх. Каманда МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ прапаноўвае пазнаёміцца з шорт-лістом і павіншаваць пераможцаў.

 

Публікацыя года

1. Каталог Льва Дашкевіча, выдадзены ў межах серыі БІБЛІЯТЭКА МФМ, прысвечанай беларускім класікам фатаграфіі (пры супрацы з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь)

2. Публікацыі Вольгі Бубіч (журналістка, фотакрытык «Беларусского журнала», Photographer.ru, Bird in Flight, OnAir, аўтарка калонкі «Заўтрашняя фатаграфія» («Завтрашняя фотография»))

 

 

3, Аляксандр Веледзімовіч, «Алексіяда» (фотакніга, створаная ў межах рэзідэнцыі Народнага цэнтру культуры Польшчы «Gaude Polonia»)

фота 34mag.net

3. Аўтарскія публікацыі Любові Гаўрылюк (журналістка, фотакрытык часопісу «Мастацтва»)

 

Фатограф года

 

1. Маша Святагор

 

 

2. Максім Сарычаў

 

 

3. Аляксандр Васюковіч

 

 

Выстава/праект года

 

1. Арт-праект «Імёны» («Имена»), куратаркі Антаніна Сцебур і Ганна Карпенка (Культ. цэнтр «КОРПУС»)

 

 

 

2. Выстава праекту ВЕХА «Найлепшы бок». Куратарка Ганна Бундзелева (МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ, Сталоўка XYZ)

 

 

3. Персанальная выстава Максіма Сарычава «Сляпая зона». Куратар Аляксей Талстоў (ЦЭХ)

 

 

Куратар года

1. Антаніна Сцебур і Ганна Карпенка. За арт-праект «Імёны» («Имена»).

фота Алянсандра Васюковіча

 

2. Калектыў LĒD. За серыю сустрэч-прэзентацыяў «Гарбата з Лёдам» («Чай со Льдом»)’

 

 

3. Лена Прэнц. За выставу праекту Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма!»

 

 

Акрамя чатырох намінацыяў, у якіх свой выбар робяць эксперты і лідары думак, сёлета каманда Бюро МФМ уводзіць пятую намінацыю: «За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі». У ёй мы збіраемся рэгулярна адзначаць творчыя і прафесійныя шматгадовыя дасягненні беларускіх фатографаў, якія працуюць у самых розных жанрах, і тым самым дзякаваць ім за працу і адданасць развіццю медыуму ў нашай краіне. У межах ПРЭМІІ БЮРО МФМ – 2017 гэтаю намінацыяй вырашылі адзначыць Віктара Бутру.

фота Сяргея Міхаленкі

Віктар Аляксандравіч Бутра – аўтар, які займае асобнае месца ў беларускай фатаграфіі. Унікальнасць яго прац раскрываецца праз рэпартажную дакладнасць падзей, а стыль здымкі адрозніваецца тонкай адасобленасцю ад падзей і эмпатыяй да людзей, што знятыя. Працы Віктара Аляксандравіча цесна звязаныя з тэмай жыцця і смерці, але аўтар не спекулюе ёй наўмысна, а падае яе ў дакументальным жанры, звяртаючыся да экзестэнцыйнай складаючай.

Самая пазнавальная праца – «Трагічны зыход», 1972 год («Неспрыяльны зыход» у першапачатковым варыянце).

Асабістыя працы: «Натхненне дантыста», «Да Каляд», «Жалобны нацюрморт», «Адліга», «Знаток», Равеснік».

Серыі прац: «Бяда», «Вербная нядзеля ў Глубокім».

Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і выстаў (Беларусь, Расія, Балгарыя, Канада, Румынія, Турцыя). Першая персанальная выстава адбылася ў 2004 годзе.

Жыве і працуе ў Мінску. Член фатаклуба «Мінск», член Беларускага Грамадскага Аб“яднання Фатографаў.