Прэмія 2018

Каманда МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ трэці раз падае вынікі ПРЭМІІ БЮРО МФМ, абвешчанай у 2016 годзе ў якасці штогадовай імпрэзы, якая дазваляе фіксаваць значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі. Пры ўдзеле экспертаў і лідараў меркаванняў мы фармуем шорт-ліст і аб’яўляем пераможцаў у пяці намінацыях, якія адлюстроўваюць розныя фарматы вытворчасці, аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфіі ў Беларусі. Мы спадзяемся, што прэмія дасць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі тут і цяпер, як АРХІЎ БЮРО МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.

Працягваючы традыцыі ПРЭМІІ БЮРО МФМ, у пачатку 2019-га мы прапанавалі экспертнай радзе з куратараў, аналітыкаў, фатографаў, выкладчыкаў, працаўнікоў галерэяў, музеяў  і арт-цэнтраў згадаць публікацыі, выставы, значныя імёны мінулага года ды прапанаваць па 1–3 пазіцыі ў кожнай з намінацыяў:

— «Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)»;
— «Выстава
/ фотапраект года»;
— «Фатограф / аўтарскі праект года»;
— «Фотакуратар (куратарская група) года».
— «За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі».

Пры вызначэнні шорт-ліста ўлічылі меркаванні 55 экспертаў – рэкорднага ліку асобаў за час правядзення конкурсу.

Каманда МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ прапаноўвае пазнаёміцца з шорт-лістом і павіншаваць пераможцаў.

«Фатограф за аўтарскі праект года»

 

1.ТАЦЦЯНА ТКАЧОВА за праект «Сезоны Веры»

 

 

2. АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ за серыю праектаў аб хатнім гвалце

 

 

3. АЛЯКСЕЙ ШЛЫК за праект «Пацеркі з яблычных костачак»

 

 

 


«Выстава / фотапраект года»

 

1.ГАННА САМАРСКАЯ, АНТАНІНА СЦЕБУР за выставу «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі»

 

 

2.АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ за выставу «Мірны час» Пятра Таранды

 

 

3.ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ, УЛАДЗІМІР ПАРФЯНОК, АЛЕНА ПРАТАСЕВІЧ за выставу «Родны склон»

 

 

 

«Фотакуратар (куратарская група) года»

 

1.ДЗІНА ДАНІЛОВІЧ за працу над выставамі фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску – 2018» , «Родны склон», “Non-fashion”

 

 

2. АНДРЭЙ ДУРЭЙКА, МАКСІМ ТЫМІНЬКО за працу над выставай «Zbor in Progress»

 

 

3. ГАННА ЛОК за працу над выставай Сяргея Шабохіна «18/практыкі падпарадкавання»

 

 

 

3. НАДЗЕЯ САЎЧАНКА за працу над выставай
«Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння»

 

«Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)»

 

  1. МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ за кнігу «Колер Беларусі»

 

 

 

 

2.  ВОЛЬГА САСНОЎСКАЯ за  каталог Юрыя Васільева «Служыць фатаграфіі»

 

 

 

3. Калектыў ВЕХА за кнігу «Найлепшы бок»

 

 

 

«За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі»

 

Галерэя NOVA