Вольга Савіч

Вольга Савіч (Volha Savich; нарадзілася ў 1981 у Мінску). жыве і працуе ў Беларусі. Закончыла факультэт культуралогіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацстваў. самостойна асвойвала фатаграфію з 2005. Спецыяльную адукацыю ў фаіаграфіі атрымлівала ў Г.Родзікава і У.Парфянка (Беларусь), а таксама Катарыны Зывэрдынг (Нямеччына) і Элізабэт Шмірль (Аўстрыя). пераможца ў намінацыі “Эксперыментальная фатаграыія” (2015. The Baltic Photo Biennale. Photomania, Калінінград, Расія).

«Алфавіт вайны»                 12 асобнікаў                  лiчбавы друк

  • solders 31,71x23,74 cm

Пачаткам працы над праектам стала набыццё старой фатаграфіі на блышыным рынку ў аўстрыйскім горадзе Зальцбург. Маю ўвагу прыцягнула фота з ваеннага часу. На ім жаўнеры дэманструюць жэст, які нічога мне не гаворыць, але ў свой час, верагодна, меў вартасць і граў пэўную ролю ў дыялогах удзельнікаў ваеннай камунікацыі. Мае развагі працягнуліся ў двух напрамках. Па-першае, я зразумела, што існуе асаблівая мова жэстаў вайны. А па-другое – задумалася, якую ролю адыгрывае сёння афіцыйная мемарызацыя і фільтрацыя памяці вайны, з акцэнтамі толькі ў патрэбных месцах, і ці магчыма ўвогуле асэнсаваць спадчыну вайны настолькі, каб пазбегчы яе ў будучыні.