Аляксандр Васюковіч

Артэфакты гвалту

Што мы сабе ўяўляем, калі чуем пра гвалт у сям’і? Збіццё? Лаянка? На жаль, гэта толькі малая частка таго, што адбываецца з ахвярамі гвалту ў сям’і. Агрэсар можа быць настолькі дасканалым у метадах запалохвання сваёй ахвяры, што нават цяжка ўявіць, што такія думкі могуць прыйсці чалавеку ў галаву. Гэтыя фотаздымкі ўзнаўляюць рэальныя гісторыі, якія адбыліся з жанчынамі, што пацярпелі ад гвалту ў сям’і.

Памятная фатаграфія

  • A screenshot of the Facebook post. That's what we see on social networks: smiling people, who are treated as heroes who never dies. Some times posts like these are intended to popularize participation in a conflict and use of force.

Падчас маёй журналісцкай працы на ўсходзе Украіны многія байцы батальёна “Данбас” прасілі мяне зрабіць памятную фатаграфію. Я рабіў здымкі і потым адпраўляў іх салдатам, а таксама іх дзецям, жонкам, сябрам. Праз паўтары гады я надрукаваў гэтыя здымкі і паехаў у Кіеў, каб сустрэцца з людзьмі, якія вярнуліся з вайны. Я пытаўся ў іх, што адбылося з людзьмі на гэтых фотаздымках. Усіх тых, хто загінуў, я адзначыў чырвоным крыжыкам. Колькасць забітых на вайне нас не вельмі ўражвае. Тым не менш, калі вы глядзіце на твар памерлага, ведаеце месца, дзе ён быў забіты, вы пачынаеце ўспрымаць усё іначай. Ёсць шмат фотаздымкаў памяці вакол нас, і гэтым выданнем я спрабую звярнуць увагу на гісторыю, што стаіць за фатаграфіяй чалавека, які пайшоў на фронт.

 

Кожная трэцяя жанчына

  • Diana E. Diana moved in domestic abuse shelter the night she came out of the hospital. That night domestic violence survival couldn't go back home, because her husband, who was trying to strangle her to death a few days ago wasn’t arrested shortly after the abuse incident discovered at their home by police and she had no family or friends to lean on. Agressor was trying to strangle her to death during 3 hours, was beating her and threatening by saying: “I love you, but I’ll kill you if you are going to leave me”. She passed out from shock and oxygen deprivation from time to time. And when she came the thing was lasting. She tried to flight, defending herself, but he was stronger than she was. It all began with her intention to break up with him. Husband hadn't exhibited any violent behavior towards Diana up to that point. She had lost her employability for some time. That night he didn't killed her only because he fall asleep on her. That was the very moment she called the police. Police took her and didn't took him. During two hours policeman was taking her details. Policeman were victim-shaming and victim-blaming. After everything was recorded she went back home, where were hiding in a corner all night long till the morning, afraid to wake aggressor up. The next day she filed domestic abuse charges. So did he. The thing is she bite him on the hip in self-defense during his attempt to kill her. Moreover, this was a piece of advice policeman gave to him.

Кожная трэцяя жанчына ў Беларусі штогод цярпяць ад фізічнага гвалту з боку свайго партнёра. 77% – гэта адсотак жанчын, якія робяцца ахвярамі розных формаў гвалту на працягу жыцця з боку свайго партнёра. Кожны чацвёрты выпадак самагубства жанчыны выкліканы побытавым гвалтам у краіне. 80% выпадкаў хатняга гвалту ў Беларусі ніколі не дойдуць да суда.

Беларускія жанчыны дэ-факта безабаронныя, а беларускія мужчыны дэ-юрэ беспакараныя. Па-першае, праз адсутнасць эфектыўных і інфармацыйна-асветніцкіх прафілактычных мер у краіне. Гэта звычайная сітуацыя, калі жанчына ў такіх абставінах не ведае, што рабіць і як паводзіць сябе ў дачыненні да крыўдзіцеля. Па-другое, праз існую патрыярхатную традыцыю беларускага асяроддзя. Па-трэцяе, праз адсутнасць спецыяльных прытулкаў (у краіне існуе толькі 2) або арганізацый кшталту прытулкаў для ахвяр побытавага гвалту. Па-чацвёртае, праз адсутнасць урадавых ці сацыяльных ініцыятыў у дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў і прававых рэформаў, накіраваных на ўзмацненне ахоўных і карных мер для барацьбы з побытавым гвалтам і яго выкаранення.

Гэтыя жанчыны – кліенткі грамадскага аб’яднання “Радзіслава”. Гэтая арганізацыя была створаная дванаццаць гадоў таму жанчынамі, якія рэгулярна цярпелі ад гвалту ў сям’і, для аказання дапамогі іншым жанчынам, якія знаходзяцца ў аналагічнай сітуацыі. Усе яны сутыкаюцца з сацыяльнай стыгматызацыяй і неадэкватнымі мерамі, якія прымаюцца дзяржавай для барацьбы з гвалтам у сям’і. Тым не менш, яны змагаліся і перамаглі, і яны гатовыя распавесці свае гісторыі і нават паказаць свае твары, тым самым падаўшы прыклад тым жанчынам, якія пакутуюць ад гвалту ў сям’і.