Сяргей Кажамякін
Сяргей Кажамякін (Sergey Kozhemyakin; нар. 1956, Мінск, БССР), фатограф. Жыве і працуе ў Мінску. У 1979-м закончыў Беларускі політэхнічны інстытут у Мінску (спецыяльнасць «тэхналогія машынабудаўніцтва»).
У 1985–1986 гг. навучаўся фатаграфіі ў студыі Валерыя Лабко. Прафесійна працуе ў фатаграфіі з 1989 г. З 2004 да 2007 г. выкладаў курс фатаграфіі на кафедры мастацтваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2005-га – аўтар-складальнік даведніку «Фотамастацтва і фотабізнес у Беларусі» («Фотоискусство и фотобизнес в Беларуси»).
Фатаграфічную практыку Сяргея Кажамякіна разглядаюць у кантэксце феномену Мінскай школы творчай фатаграфіі.
Серыя “Дзіцячы альбом” 1989 год 8 асобнікаў 29,7х42cм лiчбавы друк
Серыя “Блакітныя матылькі” 1992 год 2 асобніка 21х29,8см лiчбавы друк