Канаплёў+Лейдзік

Партрэт на фоне

фотавыстава

Юліі Лейдзік

Ідэал – дасканалае ўвасабленне, найлепшы ўзор нечага. «Ідэальнае» існуе толькі ў свядомасці, у ідэях і ўяўленнях. Праект атрымаўся сумленны. Не было супраціву ні з чыйго боку.

У падсвядомасці жанчыны ёсць свой тыпаж, ідэал, то бок тып вядомай жанчыны, з якой ёсць нешта агульнае. Для мяне важна было знайсці пункт шчырасці, якая зыходзіць ад мадэлі. У мяне з сабой была падборка часопісных партрэтаў прыгожых і вядомых жанчын. Пасля супольнага прагляду карцінак я задавала адны і тыя ж пытанні:

– Якая з іх сядзіць унутры вас, да якой вы падобная? Аблічнасць каторай з іх вы надзяваеце, ідучы на важную сустрэчу ці ўлюбляючыся?.. З якой жанчыны вы часта бераце прыклад, прамотваеце ў сваёй галаве ейныя жэсты, погляд?..

Для мяне стаў зразумелы сэнс прымаўкі: У ЦІХІМ БАЛОЦЕ ЧЭРЦІ РАСТУЦЬ.

Жанчыны сочаць за жыццём сваіх тыпажаў: таемна разглядаюць глянцавыя часопісы з выяваю той, якая сядзіць у яе ўнутры, той, якой яе ніхто не ведае.

ЗАПІСКА ЎДЗЕЛЬНІЦЫ ПРАЕКТУ

«Мой ідэал, прататып, вобраз, з якім я хачу сябе атаясамліваць, адчуваючы, што гэта і ёсць я, але не тут і цяпер, а дзесьці там: у марах, мроях, няздзейсненых спадзевах. Увогуле, у іншым жыцці – прыгожым і яркім, кіпучым, недзе далёка, але не тут і не са мной. І толькі адно імгненне – і мы разам цяпер ужо назаўсёды. Як гармонія, рэальнасць, прыгажосць і вечнасць».

Тамара