Валеры Лабко

Валерый Лабко (Valeriy Lobko; нар. 12 ліпеня 1951, Рава-Руська, Львоўская вобласць, УССР – † 7 кастрычніка 2008, Вільня, Літва), фатограф, крытык, былы старшыня Саюзу фотамастакоў Беларусі [так даваць некарэктна, замест “былы” трэба ў дужках даць гады, калі ён быў старшынём], аўтар арыгінальных метадаў і тэхналогіяў у галіне бяскамернай фатаграфіі. Валерый Лабко аб’яднаў адно з асноўных фатаграфічных таварыстваў на базе мінскай студыі «Правінцыя». Аўтар і мадэратар легендарных галінак форуму «Сустрэча з легендай» («Встреча с легендой») і «Бочкі для праяўкі плёнкі» («Бочки для проявки плёнки») на беларускім фотапартале «Zнята».

Сябра Саюзу дызайнераў (Беларусь, Мінск), супрацоўнік цэнтру «Творчыя майстэрні», старшыня праўлення першага Саюзу фотамастакоў Беларусі, куратар выставачных праектаў, аўтар шэрагу тэхналогіяў у галіне праяўлення і друку (часткова апублікаваныя ў двух вялікіх раздзелах вялікага энцыклапедычнага даведніку «Фатаграфія» (Фотография. Минск: БелЭн, 1992). Досведам і працамі Валерый Лабко паўплываў на творчы лёс шэрагу вядомых сучасных фатографаў.

Валерый быў аўтарам рэгулярнай рубрыкі «Творчая фатаграфія» ў часопісе «Мастацтва». Рэдактар шэрагу кніг аб фатаграфіі, каталогу Fotografie aus Minsk. Аўтар артыкулаў і публікацыяў пра творчую фатаграфію і беларускую творчую фатаграфію ў айчыннай перыёдыцы («Мастацтва Беларусі», «Мастацтва»), артыкулаў пра фатаграфію (раздзелы «Праяўка» («Проявка»), «Друк» («Печать»), «Дадатковае апрацоўванне выявы» («Дополнительная обработка изображений») у «Энцыклапедыі фатаграфіі» (Энциклопедия фотографии. Месца выдання: выдавецтва, год).

Апошнімі гадамі асноўнымі заняткамі Валерыя Лабко ў галіне фатаграфіі былі даследаванні ў галіне прадуктыўных адукацыйных методык, у тым ліку дыстанцыйная адукацыя, і стварэнне курсаў студыйнай фатаграфіі для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні.

Фатаграфічную практыку Валерыя Лабко разглядаюць у кантэксце феномену Мінскай школы творчай фатаграфіі.

“Палесская серыя”     7 асобнікаў  бромсярэбраны друк

  • Old man 29,1х38,3 cm