Вадзім Качан

Вадзім Качан (Vadim Kachan; нар. 8 кастрычніка 1958, вёска Залядынне, Іванаўскі р-н, Брэсцкая вобл., БССР), фатограф, выкладчык фатаграфіі, адзін з арганізатараў і першы старшыня беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва» (2003). Жыве і працуе ў Менску.

У 1980 г. закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. Кірава ў Мінску. З 1980 да 1990 г. быў сябрам фотаклубу «Вячэрні Мінск», удзельнічаў у праекце Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR («Манеж», Масква), прысвечанай 150-годдзю фатаграфіі, а таксама ў шэрагу клубных фотавыставаў у Беларусі і ў іншых выставачных праектах.

З 1991 да 2003 г. актыўна фатаграфаваннем не займаўся. У 2003 г. вярнуўся ў фатаграфію персанальнаю выставай «Аскепкі» ў галерэі NOVA (Мінск).

Альбом-кніга Вадзіма Качана «Фатаграфіі мінулых гадоў» (Фотографии прошлых лет.  2005) – першае ў сучаснай Беларусі выданне такога кшталту, прысвечанае творчасці фотамастака. У яго ўвайшлі як фатаграфіі аўтара, выкананыя ў 1980-х гг., гэтак і ягоныя апавяданні «Puzzles мінулых гадоў» («Puzzles прошлых лет»).

З 2007 года выкладае фатаграфію.

Фатаграфічную практыку Вадзіма Качана разглядаюць у кантэксце феномену Мінскай школы творчай фатаграфіі.

Серыя “Гарадскія пейзажы”     16 асобнікаў     22,5х30см  бромсярэбраны друк

  • House on Mihailovskiy square / "Дом на Михайловском сквере" Минск 1983

Серыя “Гармонія браку”          10 асобнікаў     22,5х30см  бромсярэбраны друк

  • Pillar of smoke /"Столб дыма" начало 1980х г. Минск

Серыя “Мінскія панадворкі”     35 асобнікаў     42,5х30см  бромсярэбраны друк

  • Zaporozhets in the courtyard of the house on Myasnikov street / "Запорожец во дворе дома по ул. Мясникова" Минск 1986

па-за серыямі                                 6  асобнікаў  бромсярэбраны друк

  • Window into the world / "Окно в мир" Минск 1986 - 23,8х29,8 cm