Артур Клінаў
Артур Клінаў (Artur Klinov; нар. 5 верасня 1965, Мінск, БССР), мастак, фатограф, пісьменнік, журналіст, выдавец, арт-крытык. Таксама працуе ў кіно як кінадраматург, сцэнарыст і мастак-пастаноўшчык. Заснавальнік і галоўны рэдактар медыяпраекту pARTisan. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь.
Навучаўся ў мастацкіх студыях і майстэрнях Уладзіміра Ткачэнкі, Рышарда Мая, Віталія Чарнабрысава (1978–1982); на архітэктурным аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, 1982–1987, на спецыяльнасці «горадабудаўніцтва») у Галіны Палянскай, Вячаслава Ангелава, Аляксандра Калантая. У 1987-м закончыў архітэктурны факультэт Беларускай тэхнічнай акадэміі.
Арганізатар і ўдзельнік супольнасці «БЛО» (1987–1992), удзельнік выставаў групы «Форма» (1987–1990).
Серыя “Горад Сонца” 4 асобніка 45×30см лiчбавы друк