Аляксандр Саенка

Гэта людзі, простыя і адначасова такія незвычайныя, быццам сышлі з мастацкіх палотнаў. І ўсё ж гэта фатаграфіі, фатаграфіі таго гораду, які ніхто не бачыць, не адчувае, нават не задумваецца пра яго існаванне. Тралейбуснае дэпо. Гэта загадкавае і рамантычнае месца – цёмнае, з неверагоднымі адценнямі жоўтага, зялёнага, сіняга. Людзі з’яўляюцца блізка, практычна перад камераю, гледзячы ў вочы. Яны пры ўсёй сваёй рэальнасці пакідаюць адчуванне казачнасці, быццам тролі, якія хаваюцца ў цёмным камлі дрэва, куды ледзь пранікае сонечнае святло.