Пра прэмію

Iдэя заснавання Прэміі Бюро МФМ узнікла напярэдадні заканчэння 2016 года, Года культуры. Нам захацелася падвесці вынікі падзей, якія мелі дачыненне да фатаграфіі. Так, камандай МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ была заснавала асобная прэмія, якую склалі чатыры намінацыі:

– публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ);
– выстава / фотапраект года;
– фатограф / аўтарскі праект года;
– фотакуратар (куратарская група) года.

Час заснавання прэміі супаў з часам заснавання Бюро МФМ, таму мы пакінулі за прэміяй такую назву.

Заснаванне прэміі з’яўляецца значным крокам для нашай інстытуцыі Бюро МФМ, бо дазваляе фіксаваць важныя падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі. Мы спадзяёмся, што прэмія будзе даваць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі зараз і цяпер, як Архіў Бюро МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.