Прэмія МФМ 2017

Каманда МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ другі раз прэзентуе вынікі ПРЭМІІ БЮРО МФМ, аб’яўленай у 2016 годзе ў якасці штогадовага мерапрыемства, якое дапамагае фіксаваць значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі. З дапамогай экспертаў і лідараў думкі мы фармуем шорт-ліст і абвяшчаем пераможцаў у чатырох намінацыях.

Падрабязней →

Прэмія МФМ 2016

Iдэя заснавання Прэміі Бюро МФМ узнікла напярэдадні заканчэння 2016 года, Года культуры. Нам захацелася падвесці вынікі падзей, якія мелі дачыненне да фатаграфіі.

Падрабязней →

Выстава архіву БЮРО МФМ, 18.09 — 30.09.2017

Архіў Бюро МФМ быў створаны ў 2016 годзе. Стварэнне базы сучаснай беларускай фатаграфіі, якая дазваляе захоўваць, даследаваць і асэнсоўваць феномен беларускай фатаграфіі, з’яўляецца галоўнай мэтай праекта. Архіў Бюро МФМ з’яўляецца, перш за ўсё, асновай для далейшай даследчай і выставачнай дзейнасці. На сённяшні дзень у архіве налічваецца больш за 100 прац. Сярод іх працы: Валерыя Лабко, […]

Падрабязней →

Пра прэмію


Iдэя заснавання Прэміі Бюро МФМ узнікла напярэдадні заканчэння 2016 года, Года культуры. Нам захацелася падвесці вынікі падзей, якія мелі дачыненне да фатаграфіі. Так, камандай МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ была заснавала асобная прэмія, якую склалі чатыры намінацыі:

– публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ);
– выстава / фотапраект года;
– фатограф / аўтарскі праект года;
– фотакуратар (куратарская група) года.

Час заснавання прэміі супаў з часам заснавання Бюро МФМ, таму мы пакінулі за прэміяй такую назву.

Заснаванне прэміі з’яўляецца значным крокам для нашай інстытуцыі Бюро МФМ, бо дазваляе фіксаваць важныя падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі. Мы спадзяёмся, што прэмія будзе даваць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў Беларусі зараз і цяпер, як Архіў Бюро МФМ дазваляе фіксаваць гісторыю беларускай фатаграфіі.